Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя зьвесткі пра тэракт у Іраку: больш як 30 загіблых


Паводле апошніх удакладненых зьвестак, у выніку тэрарыстычнага акту ў Іраку ня менш як 30 чалавек забітыя і 50 – параненыя.

Выбух адбыўся на ўскрайку гораду Тыкрыт, што ў 160 кілямэтрах на поўнач ад Багдаду, на пункце запісу навабранцаў у паліцыю. Загіблыя – пераважна маладыя мужчыны, якія прыйшлі на прызыўны пункт у спадзяваньні знайсьці працу.

У цэлым, узровень тэрарызму ў Іраку зьнізіўся ў параўнаньні з пікам у 2006-2007 гг., аднак тэрарыстычныя напады не спыняюцца.
XS
SM
MD
LG