Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Кіраўніцтва "Аўтарадыё", зачыненага распараджэньнем кіраўніка камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Алега Праляскоўскага, пачынае змагацца за вяртаньне папулярнай станцыі ў FM-эфір.

Згодна з тэкстам рашэньня, права на наземнае эфірнае радыёвяшчаньне ануляванае ў сувязі зь "невыкананьнем творчай канцэпцыі і распаўсюджваньнем у эфіры інфармацыі, якая зьмяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці".

Генэральны дырэктар радыёстанцыі Юры Базан кажа, што, відавочна, экстрэмісцкія заклікі "заднім чыслом" былі пачутыя ў словах Андрэя Саньнікава, які ў агітацыйным роліку сказаў, што "лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы". Зрэшты, гэтае ж выказваньне 2 сьнежня надрукавала і "Советская Белоруссия", аднак да прэзыдэнцкай газэты прэтэнзіяў чамусьці няма:

"Мы падалі дакумэнты ў Вышэйшы гаспадарчы суд. Калі кіравацца іхнымі працэсуальнымі тэрмінамі, то цягам пяці дзён яны павінны прыняць рашэньні аб адмове ці пачатку справы. Увогуле мы падалі два пазовы. Першы, зразумела, — на рашэньне камісіі, якую, уласна кажучы, стварыла само Міністэрства інфармацыі і кіруе ёй сам міністар. То бок рашэньне было 11 студзеня, нам яго не прадставілі ўвогуле ні ў якім выглядзе і дагэтуль яго няма, маем толькі ксэракопію.

Але гэтае рашэньне адразу трапіла ў Дзяржаўную інспэкцыю электрасувязі, якая папросту ня мела права толькі на падставе гэтага рашэньня даваць прадпісаньне аб выключэньні перадатчыкаў — рашэньне камісіі тэарэтычна ня мае сілы да таго часу, пакуль яно не праведзенае праз суд. Іншымі словамі, з прынятым рашэньнем яны павінны былі ісьці ў суд і пачынаць справу аб спыненьні вяшчаньня радыёстанцыі. Але ж там трэба было нешта даказваць, бо канкрэтна не ўказана, за што ўвогуле зачынілі радыё".

Карэспандэнт: "На ваша перакананьне, рашэньне цалкам беспадстаўнае?"
ўсё гэтае закрыцьцё суцэльна шыта белымі ніткамі ...

"Справа ў тым, што рашэньне камісіі датаванае 11 студзеня, 12-га нас закрылі, а на наступны дзень, 13-га студзеня, нам прыносяць яшчэ і папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Яно, як ні дзіўна, датаванае яшчэ 10 студзеня. То бок такое адчуваньне, што папярэджаньне ўсё ж вынесенае "задняй датай". Але тут ужо нічога не дакажаш. Напісана там амаль тое ж самае, толькі ў рашэньні было пазначана, што мы парушылі нейкую канцэпцыю, а ў папярэджаньні пра канцэпцыю няма ні слова, толькі пра "заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці". Ну вось і гэтае папярэджаньне мы таксама падалі на абскарджаньне. Таму што ў артыкулах 1-м і 14-м Закону аб супрацьдзеяньні экстрэмісцкай дзейнасьці абсалютна адназначна сказана: матэрыялы могуць быць прызнаныя экстрэмісцкімі толькі паводле рашэньня суду. Таму ўсё гэтае закрыцьцё суцэльна шыта белымі ніткамі".

Карэспандэнт: "Якіх яшчэ сюрпрызаў вы не выключаеце?"

"Сапраўды, каб яшчэ чаго ня выплыла, таму што звычайна пад закрыцьцё пачынаюць актывізавацца розныя таварышы, якія занятыя тым, як бы гэтую справу хапнуць. Бо калі каго закрылі, дык адразу зьяўляюцца ахвотныя разадраць чужую маёмасьць. Па іх лёгіцы, нічога ж бяз справы ляжаць не павінна…"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG