Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе будуць судзіць датычных да рэпрэсіяў


У Тунісе будуць прыцягнутыя да судовай адказнасьці ўсе датычныя да рэпрэсіяў у часе кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Зінэ Эль-Абідзіне Бэн Алі. Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар Тунісу Мухамэд Ганушы.

У інтэрвію францускаму радыё ён адзначыў, што ўсе міністры, якія захавалі свае пасады ў створаным учора ўрадзеў, ня маюць дачыненьня да рэпрэсіяў.

Прэм’ер Тунісу таксама заявіў, што лідэр туніскіх іслямістаў Рашэд Ганушы, які жыве ў выгнаньні ў Лёндане, можа вярнуцца на радзіму толькі пасьля таго, як будзе амніставаны. У 1991 годзе ён быў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне і зьбег за мяжу.

Сытуацыя ў Тунісе працягвае заставацца напружанай. Ахвярамі масавых беспарадкаў.
XS
SM
MD
LG