Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст “Бабруйскага кур’еру” за кратамі


Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Суткі знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам бабруйскі журналіст, сябра стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Яўген Васьковіч. Затрымалі дзевятнаццацігадовага хлопца ўчора раніцай у Магілёве.

Пра затрыманьне паведаміла ягонай маці ў тэлефоннай гутарцы супрацоўніца магілёўскай міліцыі, якая назвалася Натальляй Васільеўнай. Паводле яе Яўген асуджаны на дзесяць сутак арышту за ўчыненае 16 сьнежня ў Бабруйску хуліганства. Зьняволеньне ён адбывае ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Крупскай.

Калі й дзе судзілі хлопца застаецца невядомым. За ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы незалежнасьці 19 сьнежня Яўген Васьковіч адседзеў на Акрэсьціна 12 сутак. Яго выклікалі на допыт у КДБ. У інтэрвію “Свабодзе” спадар Васьковіч паведаміў, што настаяў, каб сьледчы запісаў у пратакол, што ён і надалей будзе ўдзельнічаць паводле сваіх перакананьняў у акцыях пратэсту апазыцыі. Ня выключана, што гэтае патрабаваньне й стала матывам для зьняволеньня хлопца.

Яўген Васьковіч працуе ў незалежнай газэце “Бабруйскі кур’ер”. Вучыцца завочна ў Магілёўскім унівэрсытэце імя Куляшова. 17 студзеня, у дзень затрыманьня, ён меўся здаваць іспыт па беларускай мове.
XS
SM
MD
LG