Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт кіраўніка КНР у ЗША


Старшыня КНР Ху Цзіньтао прыбывае сёньня ў Вашынгтон, дзе заўтра правядзе перамовы з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Будуць абмеркаваныя найважнейшыя тэмы двухбаковых адносінаў – у прыватнасьці, дэфіцыт ЗША ў гандлі з Кітаем, прычынай чаго, на думку Вашынгтону, зьяўляецца штучна заніжаны курс кітайскай валюты – юаня.

Напярэдадні візыту Ху Цзіньтао група амэрыканскіх сэнатараў заклікала Кангрэс ухваліць закон, які ўскладніць вядзеньне Кітаем эканамічнага курсу, нявыгаднага для ЗША.

Цяперашні кітайска-амэрыканскі саміт многія аглядальнікі называюць самым важным за 30 гадоў – з часу візыту тагачаснага лідэра КНР Дэн Сяапіна ў ЗША.
XS
SM
MD
LG