Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане асудзілі летась за экстрэмізм 158 чалавек


У Таджыкістане цягам 2010 году асуджаныя па абвінавачаньні ў экстрэмізьме 158 чалавек.

Старшыня Вярхоўнага суду Таджыкістану Нусратула Абдулоеў, які паведаміў пра гэта, адзначыў, што 135 зь іх былі чальцамі забароненай ісламісцкай групоўкі “Хізб-ут-Тахрыр”, а іншыя ўваходзілі ў склад ісламісцкай арганізацыі “Салафія”.

Старшыня Вярхоўнага суду не назваў нікога, хто быў бы асуджаны зь ліку чальцоў Ісламскага руху Узбэкістану або зьвязаных зь ім груповак. Тым часам улады Таджыкістану менавіта гэты рух вінавацілі раней у арганізацыі актаў гвалту, якія былі ўчыненыя ў Таджыкістане цягам апошніх месяцаў 2010 году.
XS
SM
MD
LG