Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонія абяцае беларусам бясплатныя візы і дапамогу апазыцыйным сайтам


Міністар замежных справаў Эстоніі заявіў, што ўрад гэтай краіны можа прапанаваць дапамогу сваіх экспэртаў апазыцыйным партыям Беларусі для абароны іх інтэрнэт-старонак, а таксама будзе працаваць над тым, каб аблегчыць жыхарам Беларусі паездкі ў Эстонію.

Кіраўнік МЗС Эстоніі Урмас Паэт сказаў сёньня, што Эстонія “ўзважвае магчымасьці прапанаваць абарону і мэнэджмэнт інтэрнэт-старонак беларускай апазыцыі”.

Паводле міністра, Эстонія таксама плянуе адмяніць аплату за візы для беларускіх грамадзянаў і забясьпечыць стыпэндыямі студэнтаў, выключаных у Беларусі з унівэрсытэтаў з палітычных матываў.
XS
SM
MD
LG