Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На беларускіх НПЗ засталося нафты на тыдзень


Тацяна Манёнак

Тацяна Манёнак

«Укртранснафта» і «Беларуская нафтавая кампанія» падпісалі 17 студзеня ў Кіеве дамову пра транзыт у 2011–12 гадах украінскім бокам 4 мільёнаў нафты штогод праз нафтаправод Адэса — Броды да Мазырскага НПЗ у Беларусь. Наколькі гэтая дамоўленасьць мяняе энэргетычныя расклады ў рэгіёне, ці робіць яна Беларусь больш незалежнай ад расейскай нафты? Якія вынікі могуць прынесьці перамовы беларускага прэм’ер-міністра Міхаіла Мясьніковіча ў Маскве? На гэтыя пытаньні адказвае аглядальніца газэты «Белорусы і рынок» Тацяна Манёнак.

Цыганкоў: Як гэтае пагадненьне мяняецца карціну энэргетычнай палітыкі ў рэгіёне Ўсходняй Эўропы? Ці робяць падпісаныя ў Кіеве дакумэнты Беларусь больш незалежную ад паставак расейскай нафты?

Манёнак: Размова ідзе пра пастаўкі ў межах апэрацыі абмену СВОП вэнэсуэльскай нафты. Да сёньня афіцыйна так і не заяўлена, па якім кошце Беларусь купляе гэтую нафту, на якіх умовах расплачваецца. У любым выпадку, купляць нафту па сусьветных коштах і перапрацоўваць яе на НПЗ Беларусь ня можа.

Я б не казала, што вэнэсуэльская нафта і ёсьць прынцыповая альтэрнатыва расейскай нафце. Так, яна больш лёгкая, чым расейская, дазваляе атрымаць больш сьветлых нафтапрадуктаў, якія больш ліквідныя на сусьветным рынку, напрыклад, на ўкраінскім рынку. У любым выпадку, гэты праект прыносіць Беларусі пэўныя дывідэнды.

Цыганкоў: Якая тады розьніца, якая нафта пацячэ ў нафтаправод Адэса-Броды? Галоўнае, што дамова заключаная, і Беларусь будзе вымушаная запаўняць нафтаправод нафтай і перапампоўваць яе ў канечны пункт?
Навошта везьці адкуль здалёк нафту, з Вэнэсуэлы? Сёньня на сусьветным рынку можна купіць нафту.


Манёнак: Мне здаецца, гэта ўсё ж прынцыпова. Навошта везьці адкуль здалёк нафту, з Вэнэсуэлы? Сёньня на сусьветным рынку можна купіць нафту. Як робіць той жа Мажэйкяйскі НПЗ, які купляе нафту ў Прыморску і вязе яе танкерамі. Беларусь у любым выпадку абменьвае гэтую вэнэсуэльскую нафту на азэрбайджанскую ў межах апэрацыі СВОП. Ці была б эфэктыўнай перапрацоўка азэрбайджанскай нафты па сусьветным кошце? Наўрад ці.

Таму, з аднаго боку, выдатна, што адпрацаваны такі маршрут, а зь іншага — калі праз тры гады скончыцца загадкавы кантракт з Вэнэсуэлай, адкуль будзе Беларусь браць нафту.

Цыганкоў: Новы прэм’ер Беларусі Міхаіл Мясьніковіч накіроўваецца ў Маскву, дзе будзе абмяркоўваць і нафтавае пытаньне. Дагэтуль у 2011 годзе расейская нафта ў Беларусь не паступае.

Манёнак: Сапраўды, беларускія НПЗ пакуль працуюць на той нафце, што закупілі летась. Але гэтыя аб’ёмы скончацца даволі хутка, хопіць яшчэ прыкладна на тыдзень. Трэба дамаўляцца, і сытуацыя не безнадзейная. Бо расейскія кампаніі маюць зацікаўленасьць ў перапрацоўцы нафты на беларускіх НПЗ, і хочуць паставіць туды як мага больш нафты. Бо пастаўкі бязмытавыя ў межах Мытнага Саюзу вельмі выгадныя для расейскіх кампаніяў — якая ім розьніца, у які бюджэт плаціць нафтавыя мыты.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG