Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сталічныя адвакаты праявілі карпаратыўную салідарнасьць


Міністэрства юстыцыі накіравала прадстаўленьні на чатырох адвакатаў, якія абараняюць палітвязьняў, падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Мін’юст патрабуе прыцягнуць абаронцаў да дысцыплінарнай адказнасьці. Падставай да звароту Мін’юсту сталі скаргі адвакатаў, якія ня могуць патрапіць да сваіх падабаронных, і крытыка на адрас судовай сыстэмы.

17 студзеня адбылося паседжаньне прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Як паведаміў старшыня гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандар Пыльчанка, калегія ня ўгледзела фактаў парушэньняў у дзейнасьці сваіх калегаў, паведамляе «Наша Ніва».

З Уладзімерам Някляевым, Андрэем Саньнікавым, Міколам Статкевічам, Аляксеем Міхалевічам іхнія адвакаты не сустракаліся з 29–30 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG