Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэальны памер пэнсіі ў сьнежні зьнізіўся на 1%


У Беларусі рэальны памер пэнсій (разьлічаных з улікам зьмяненьняў індэксу спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі) у сьнежні 2010 году ў параўнаньні зь лістападам зьменшыўся на 1%, паведамляе Белстат.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у сьнежні ў Беларусі было на ўліку 2 мільёны 469 тысяч пэнсіянэраў. Сярэдні памер прызначаных ім пэнсій склаў 584,7 тысячы рублёў, што ў 2,3 раза перавышае бюджэт пражытковага мінімуму для пэнсіянэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG