Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Беларусь падпісалі дамову пра транзыт нафты праз нафтаправод Адэса — Броды


Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ

ААТ «Укртранснафта» і ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» падпісалі 17 студзеня ў Кіеве дамову пра транзыт у 2011–12 гадах украінскім бокам 4 мільёнаў нафты штогод праз нафтаправод Адэса — Броды да Мазырскага НПЗ у Беларусь.

Як заўважыў міністар энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка, дасягнутыя дамоўленасьці зь Беларусьсю выгадныя Кіеву. Акрамя таго, паводле слоў міністра, дамова паміж Беларускай нафтавай кампаніяй і Укртранснафтай ніяк не закранае інтарэсаў Расеі што да транзыту нафты праз Украіну ў Эўропу.

Як паведамляе РИА Новости са спасылкай на Міністэрства паліва і энэгетыкі Ўкраіны, дамова заключаная тэрмінам на 2 гады з далейшай пралангацыяй паводле згоды бакоў.
XS
SM
MD
LG