Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрус у офісе «Вясны»


У офісе праваабарончага цэнтру «Вясна» адбыўся ператрус. Супрацоўнікі КДБ паказалі пастанову, падпісаную пракурорам Менску. Ператрус праводзіцца ў межах крымінальнай справы аб падзеях на плошчы 19 сьнежня. У якасьці панятых кадэбісты прывялі суседзяў. На прапанову Валянціна Стэфановіча таксама пабыць панятым афіцэр КДБ ветліва адказаў: «Валянцін, вашы паслугі нам не спатрэбяцца».

Валянціна Стэфановіча, Алега Гулака, журналіста БелаПАН і супрацоўніка міжнароднай місіі папрасілі пакінуць памяшканьне, у кватэры застаўся Алесь Бяляцкі. Пасьля ператрусу ў офісе яго адвезьлі на лецішча, дзе быў праведзены яшчэ адзін ператрус.


Алеся Бяляцкага вязуць на другі ператрус

У кватэру, дзе пражывае Бяляцкі, сёньня таксама прыходзілі супрацоўнікі КДБ, але дома там нікога не было.

Гэта ўжо трэці візыт супрацоўнікаў КДБ у офіс «Вясны». Першы раз туды ўварваліся ў ноч з 19 на 20 сьнежня, калі крымінальная справа яшчэ не была заведзена. Тады забралі ўсю аргтэхніку. Другі раз прыходзілі 20 сьнежня ўдзень.
XS
SM
MD
LG