Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя назіральнікі давяраюць вынікам рэфэрэндуму ў Судане


Вынікі рэфэрэндуму аб незалежнасьці Паўднёвага Судану “заслугоўваюць даверу”. Такую выснову зрабілі дзьве групы назіральнікаў.

Амэрыканскі цэнтар Джымі Картэра заявіў, што як арганізацыя, так і працэдура галасаваньня ў асноўным адпавядалі міжнародным стандартам. Місія назіральнікаў Эўразьвязу адзначыла, што рэфэрэндум аб аддзяленьні хрысьціянскага поўдня ад мусульманскай поўначы праходзіў “мірна”.

Рэфэрэндум адбываўся з 9 па 15 студзеня. Папярэднія вынікі сьведчаць, што большая частка ўдзельнікаў прагаласавала за падзел Судану і абвяшчэньне Паўночнага Судану незалежнай дзяржавай.

У 1983-2005 гг. у Судане адбывалася грамадзянская вайна паміж Поўначчу і Поўднем, у выніку якой былі забітыя два мільёны чалавек.
XS
SM
MD
LG