Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Берасьці за «Салідарнасьць» быў затрыманы праваабаронца


Праваабаронцы Раман Кісьляк і Андрэй Сушко раздаюць буклеты супраць сьмяротнага пакараньня, архіўнае фота.

Праваабаронцы Раман Кісьляк і Андрэй Сушко раздаюць буклеты супраць сьмяротнага пакараньня, архіўнае фота.

Праваабаронцу Рамана Кісьляка выпусьцілі зь Ленінскага РАУС Берасьця пасьля затрыманьня каля аблвыканкаму. Раман распаўсюджваў тут спэцбюлетэнь пра салідарнасьць з затрыманымі падчас Плошчы-2010 у Менску.

У пастарунку міліцыянты правялі апытаньне і сказалі, што будуць разьбірацца, паведаміў Радыё Свабода Раман Кісьляк:

«Спэцбюлетэні міліцыянты забралі на час разбору. Пратаколу затрыманьня не складалі, гэтаксама як і над затрыманымі раніцай Іванам Стасюком, Юркам Бакурам і Вікторыяй Грышанавай».
XS
SM
MD
LG