Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпарцёры бязь межаў» намінавалі Натальлю Радзіну на Netizen Prize-2011



Netizen Prize — прэмія, якая з 2008 году штогод уручаецца блогерам, онлайн-журналістам і кібэр-дысыдэнтам, якія спрыяюць разьвіцьцю свабоды слова ў Сеціве.

Сёлета на прэмію Netizen Prize «Рэпарцёры бязь межаў» вылучылі шасьцярых журналістаў — з Тунісу, Бахрэйну, Тайлянду, Кітаю, Віетнаму і Беларусі.

Як паведамляе прэсавая служба БАЖ, ад Беларусі на прэмію вылучаная рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна. Сваё рашэньне «Рэпарцёры бязь межаў» тлумачаць асаблівай роляй інтэрнэт-рэсурсу, на які працуе Натальля, і яе ўласным унёскам у барацьбу за свабоду слова на Беларусі.
XS
SM
MD
LG