Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Тунісе паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць маніфэстантаў


Паліцыя Тунісу ўжыла сьлезацечны газ супраць удзельнікаў шматлюднай дэманстрацыі ў цэнтры сталіцы. Удзельнікі акцыі патрабавалі ад кіроўчай партыі адмовіцца ад улады.

Сёньня ў Тунісе чакаецца абвяшчэньне складу ўраду нацыянальнай еднасьці.

Мяркуецца, што ў склад ураду ўвойдуць прадстаўнікі трох апазыцыйных партыяў.

14 студзеня зрынуты прэзыдэнт Тунісу Бэн Алі ўцёк у Саудаўскую Арабію. Гэтаму папярэднічалі масавыя выступы і забурэньні, выкліканыя пратэстам супраць падвышэньня цэнаў, беспрацоўя і карупцыі. Шэраг краінаў экстранна вывезьлі з Тунісу сваіх грамадзянаў, якія адпачывалі на мясцовых курортах.
XS
SM
MD
LG