Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Гарэцкі — у КДБ


Барыс Гарэцкі
Барыс Гарэцкі
Карэспандэнт Радыё Рацыя запісваў інтэрвію са сваякамі зьняволеных ля турмы КДБ у Менску.

Прыкладна ў 11.40 супрацоўнік КДБ праверыў дакумэнты Гарэцкага. Пасьля гэтага журналіста завялі ў будынак КДБ — як выказаўся афіцэр, "на тлумачальную размову".

Пра гэта "Свабодзе" паведаміла жонка зьняволенага Аляксандра Атрошчанкава Дар'я.

Прадстаўнік КДБ паабяцаў, што журналісту, які працуе на польскую радыёстанцыі, будзе вынесенае папярэджаньне за тое, што дзейнічае на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі МЗС.

На дадзены момант сувязь з Гарэцкім адсутнічае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG