Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Знамя юности" супраць Алеся Ляўчука


Алесь Ляўчук, архіўнае фота

Алесь Ляўчук, архіўнае фота

Рэдакцыя дзяржаўнай газэты "Знамя юности" намагаецца, каб у адносінах да былога карэспандэнта газэты ў Берасьці Алеся Леўчука была заведзена крымінальная справа.

Журналіст даведаўся пра гэта падчас допыту ў міліцыі 15 студзеня. Сьледчыя паказалі яму дакумэнты, згодна зь якімі рэдакцыя выданьня лічыць, што былы карэспандэнт павінен адказваць перад газэтай "Знамя юности" паводле арт. 188.2 Крымінальнага кодэксу за паклёп.

"Рэдакцыя лічыць, што я нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі выданьня. На сайце Радыё Свабода і на ўласным блогу я паведаміў пра сваё звальненьне і варункі працы ў гэтай газэце. Пасьля публікацыі зьявілася шмат камэнтароў. Некаторыя нават пісалі на электронную скрыню газэты "Знамя юности". Рэдакцыя палічыла, што такім чынам я абразіў дзелавую рэпутацыю газэты. На мяне падалі ў суд з патрабаваньнем, каб я абверг свае ранейшыя словы, аплаціў судовыя выдаткі", - заявіў Ляўчук Свабодзе.

Першае судовае паседжаньне прызначана на 26 студзеня ў Маскоўскім судзе Берасьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG