Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Народная воля" атрымала чарговае папярэджаньне за "Малады фронт"


Падставай для папярэджаньня стала нататка "Хто пачуе лёзунг "Сыходзь! "?" у адным зь верасьнёўскіх нумароў. Выданьне вінавацяць у распаўсюдзе інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Гэтай самай незарэгістраванай арганізацыяй Міністэрства інфармацыі палічыла "Малады фронт", які мае чэскую рэгістрацыю міжнароднай арганізацыі.

Папярэджаньне падпісаў міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі.

"Але парадокс у тым, што міністар няўважліва прачытаў матэрыял. У публікацыі было ўказана, што "Малады фронт" у Беларусі не зарэгістраваны, і ніякіх заяў ад імя гэтай арганізацыі мы не публікавалі. Мы ўзялі інтэрвію ў моладзевага лідэра Зьмітра Дашкевіча, які і распавёў пра сутнасьць ініцыятывы. Наколькі вядома, пэрсанальна Дашкевіч права выказваць свае думкі не пазбаўлены, сапраўды гэтак жа, як няма ніякага закону, па якім газэта не можа яго цытаваць", - адзначаюць прадстаўнікі рэдакцыі.

Народнае воля будзе абскарджваць папярэджаньне праз суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG