Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся замах на губэрнатара ірацкай правінцыі


У ірацкім горадзе Рамадзі, сталіцы правінцыі Анбар, адбыўся замах на губэрнатара. Тры ахоўнікі і шэсьць паліцыянтаў забітыя. Сам губэрнатар Касім Махамад Абід не пацярпеў.

Сьмяротнік знаходзіўся за стырном аўтамабіля з выбухоўкай і ўрэзаўся ў губэрнатарскі картэж.

У сьнежні 2009 году на Махамэда Абіда ўжо быў учынены замах, у выніку якога ён страціў руку. Тады 23 чалавекі загінулі і 29 былі параненыя. Да 2006 году правінцыя Анбар была асноўным апірышчам суніцкіх паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG