Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне забойца француза асуджаны да сьмяротнага пакараньня


У Емэне да сьмяротнага пакараньня асуджаны Хашам Мухамад Асэм, якога прызналі вінаватым у забойстве грамадзяніна Францыі. Энэргетык Жак Спаньёля працаваў па кантракце ў Емэне і быў знойдзены забітым недалёка ад сталіцы краіны Саны.

Суд Емэну таксама завочна прысудзіў да дзесяці і васьмі гадоў зьняволеньня адпаведна радыкальнага дзеяча Анвара аль-Аўлакі і ягонага сваяка Анмана аль-Аўлакі. Абодва прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ва ўзброенай групоўцы і падбухторваньні да забойства замежнікаў.
XS
SM
MD
LG