Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч быў затрыманы падчас акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Паводле зьвестак ён адразу пасьля арышту абвясьціў галадоўку. Ён дамагаецца скасаваньня вынікаў выбараў з-за масавых фальсыфікацый.

Паплечнікі Міколы Статкевіч лічыць, што палітык ня спыніць галадоўку. Паведамляецца таксама, што палітык адмаўляецца даваць паказаньні сьледзтву. 29 сьнежня яму было выстаўленае абвінавачваньне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Адвакат палітыка Тацьцяна Станкевіч прысутнічала пры выстаўленьні абвінавачваньня. Больш ёй не далі магчымасьці сустрэцца зь яе падабаронным. Родныя не атрымлівалі ад яго ніякіх лістоў.

АНКЕТА СВАБОДЫ. МІКОЛА СТАТКЕВІЧ

ОНЛАЙН-КАНФЭРЭНЦЫЯ З МІКОЛАМ СТАТКЕВІЧАМ


Васіль Лаўрынюк, Віктар Канцавенка (у цэнтры) і Мікола Статкевіч, архіўнае фота
Палітычны ўцякач Віктар Канцавенка з Рэчыцы, які зараз знаходзіцца ва Ўкраіне, абвясьціў галадоўку на знак салідарнасьці зь былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, арыштаваным КДБ.

Спадар Канцавенка быў даверанай асобай Статкевіча, арганізоўваў ягоныя сустрэчы з выбарцамі на Гомельшчыне.

У 2008 годзе Віктар Канцавенка балятаваўся як незалежны кандыдат у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Пасьля масавых затрыманьняў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19-20 сьнежня Віктар Канцавенка праз Расею зьехаў ва Ўкраіну, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

Ці задаволіць ягоную просьбу пра прытулак ўкраінскі бок, стане вядома ўжо на гэтым тыдні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG