Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СОНЕЧНА...


...і марозна. Тэмпэратура: -8 – -3 С.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Пачынаецца сэсія Эўрапарлямэнту ў Страсбуры. Будуць гаварыць і пра Беларусь.

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у Латвіі.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у Японіі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1863 нарадзіўся Канстанцін Станіслаўскі (пам. 1938), расейскі тэатральны актор, рэжысэр і пэдагог, стваральнік сыстэмы тэатральнага мастацтва, якая носіць ягонае імя.

У 1961 быў забіты Патрыс Люмумба (нар. 1925), змагар за свабоду Конга, першы прэм’ер-міністар гэтай краіны пасьля абвешчаньня ёю незалежнасьці ў 1960.

У 2004 памёр польскі музыкант і кампазытар Чэслаў Немэн, народжаны ў 1939 у Беларусі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Марціна Лютэра Кінга ў ЗША.

Дзень Сьвятога Антоніё ў Італіі.

МІНУС 365:

Выбары па-ўкраінску

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Хтосьці разумны сказаў, што на канчатковы вынік складаюцца 1 адсотак таленту і 99 адсоткаў працы. Я мяркую, што гэта відавочнае перабольшаньне. Трэба мець нейкую божую іскру, але самая іскра напэўна ня хопіць, і трэба запал – словам, трэба распаліць гэтую іскру".

Чэслаў Немэн
XS
SM
MD
LG