Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан Габрыэль Гіфардс палепшыўся


Стан члена Кангрэсу ЗША Габрыэль Гіфардс, якая атрымала цяжкае раненьне ў галаву пры нападзе ў штаце Арызона, палепшыўся, і цяпер ацэньваецца лекарамі як сур'ёзны. Яна адключаная ад апарата штучнага дыханьня і дыхае самастойна.

Раней лекары ацэньвалі стан Гіфардс як крытычны.

У выніку стральбы, адкрытай на сустрэчы Гіфардс з выбарцамі 8 студзеня, шэсьць чалавек загінулі, 13 атрымалі раненьні.
XS
SM
MD
LG