Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай хоча зрабіць юань міжнароднай валютай


Напярэдадні візыту ў Вашынгтон, што мае адбыцца на гэтым тыдні, кітайскі прэзыдэнт Ху Цьзіньтао заявіў, што міжнародная валютная сыстэма, у якой дамінуе даляр, – гэта ўжо зьява мінулага.

У інтэрвію амэрыканскай прэсе ён сказаў, што Кітай прымае меры, каб зрабіць юань міжнароднай валютай, хоць гэта будзе доўгі працэс.

Ху Цьзіньтао таксама раскрытыкаваў амэрыканскую палітыку ўліваньня мільярдаў даляраў у эканоміку.
XS
SM
MD
LG