Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былы дыктатар Гаіці вярнуўся на радзіму


Былы дыктатар Гаіці Жан-Клёд Дзювалье, вядомы як "Бэйбі Док", вярнуўся ўчора ўвечары на радзіму пасьля 25 гадоў выгнаньня.

Прычыны вяртаньня Дзювалье пакуль што невядомыя. Экс-дыктатар вярнуўся ў разгар палітычнага крызісу на Гаіці, зьвязанага з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, якія аспрэчваюцца шэрагам палітыкаў.

Жан-Клёд Дзювалье кіраваў Гаіці з 1971 па 1986 год. Ён атрымаў у спадчыну ўладу ад свайго бацькі, стаўшы самым маладым прэзыдэнтам у сьвеце – у няпоўныя 20 гадоў. Пасьля быў адхілены ад улады і зьехаў у Францыю.

Супраць Дзювалье былі выстаўленыя шматлікія абвінавачаньні ў карупцыі і парушэньнях правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG