Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет пратэсту ў Маскве


Учора ў Маскве на Пушкінскай плошчы адбыўся санкцыянаваны пікет супраць перасьледу апазыцыі ў Расеі.

Удзельнікі акцыі, якая завецца "Мы не адступім", пратэставалі супраць арыштаў арганізатараў мітынгу 31 сьнежня на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве.

Ініцыятыва "Мы не адступім" выступае супраць арыштаў арганізатараў мітынгу 31 сьнежня на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве. Некалькі спробаў праводзіць 31 дня кожнага месяца мітынг супраць забароны на свабоду сходаў, неаднаразова заканчваліся затрыманьнем супрацоўнікамі міліцыі ўдзельнікаў акцый.

Адзін зь лідэраў "Левага фронту" Сяргей Удальцоў сказаў, што за апошні месяц улада разгарнула сапраўдную атаку на рэальную апазыцыю: "Ідзе цэлая хваля рэпрэсій, бо ў Расеі пачынаецца перадвыбарчы год".
XS
SM
MD
LG