Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндзкі прэм'ер ініцыюе ўнутрыпартыйны вотум аб даверы да яго


Прэм'ер-міністар Ірляндыі Браян Коўэн заявіў, што ня сыдзе ў адстаўку, але дазволіць аднапартыйцам вырашыць яго палітычны лёс.

Выступаючы ў Дубліне ў нядзелю, Коўэн патлумачыў, што 18 студзеня дэпутаты парлямэнту ад кіроўнай партыі "Фіяна файл" правядуць тайнае галасаваньне па пытаньні яго знаходжаньня на пасадзе лідэра фракцыі – а значыць, і кіраўніка ўраду.

Дзейны прэм'ер наклікаў на сябе хвалю крытыкі рашэньнем увесьці захады па жорсткай бюджэтнай эканоміі дзеля пераадоленьня крызісу запазычанасьці ў краіне.

Міністар замежных спраў Ірляндыі Мічэл Марцін ужо заявіў, што будзе галасаваць супраць Коўэна.
XS
SM
MD
LG