Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: апазыцыя абяцае вылучыць адзінага кандыдата на прэзыдэнта


У Расеі апазыцыйная кааліцыя "За Расею без дэспатызму і карупцыі" зьбіраецца гэтым летам вызначыць адзінага кандыдата ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2012 году.

Пра гэта ў нядзелю паведаміў у інтэрвію радыё "Эхo Мoсквы" сустаршыня кааліцыі Барыс Нямцоў. Ён дадаў, што прэтэндэнты, якія прайграюць на ўнутраных выбарах адзінага кандыдата, далучацца да перадвыбарчай каманды пераможцы.
XS
SM
MD
LG