Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прагаласуе па санкцыях супраць Менску 20 студзеня


У панядзелак у Страсбуры стартуе трохдзённая плянарная сэсія Эўрапарлямэнту, на якой плянуецца прыняць рэзалюцыю аб санкцыях супраць беларускага кіраўніцтва, паведамляе Эўрапейскае радыё для Беларусі.

«Эўрадэпутаты абмяркуюць сфальшаваныя сьнежаньскія выбары ў Беларусі, пасьля якіх дэманстрантаў атакавала міліцыя, а апазыцыйныя лідэры былі зьняволеныя. Эўрадэпутаты прагаласуюць адносна таго, якія санкцыі ЭЗ мусіць увесьці супраць прэзыдэнта Лукашэнкі і іншых урадоўцаў», гаворыцца на сайце Эўрапарляменту.

Чакаецца, што ў аўторак дэпутаты зададуць пытаньні па Беларусі старшыні Эўракамісіі Жазэ Мануэлю Бароза, у сераду правядуць па беларускім пытаньні дэбаты. Затым – у чацьвер – Эўрапарлямэнт мае прагаласаваць па ўзгодненым тэксьце рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG