Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: нападнік на хрысьціян будзе пакараны сьмерцю


Суд у Эгіпце вырак на сьмерць мусульманіна, які быў прызнаны вінаватым у забойстве шасьцёх хрысьціян-коптаў. Нападнікі расстралялі сваіх ахвяр 6 студзеня ў вёсцы Нагаа Хамадзі на поўдні краіны ля копцкай царквы.

Ад куляў ваеўнікоў загінуў таксама паліцэйскі-мусульманін. Паведамляецца, што прысуд яшчэ двум абвінавачаным па гэтай справе будзе агучаны на наступным тыдні. Усе трое сваёй віны не прызнаюць.
XS
SM
MD
LG