Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя: дачка Ле Пэна афіцыйна ачоліла “Нацыянальны фронт”


У Францыі новым лідэрам ультраправага “Нацыянальнага фронту” стала Марын Ле Пэн – дачка Жана-Мары Ле Пэна, які нязьменна кіраваў партыяй блізка сарака гадоў.

У адным з сваіх выступаў Марын Ле Пэн сказала, што мае намер сярод іншага зьмякчыць ксэнафобскі імідж “Нацыянальнага фронту”.

Згодна зь нядаўнімі апытаньнямі грамадзкай думкі, 17% французаў могуць прагаласаваць за Марын Ле Пэн на прэзыдэнцкіх выбарах наступнага году. Гэта азначае, што яна можа скласьці сур’ёзную канкурэнцыю Нікаля Сарказі.
XS
SM
MD
LG