Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля востраву Корфу шукаюць мігрантаў


Ля берагоў грэцкага востраву Корфу пры шторме затануў карабель зь нелегальнымі мігрантамі на борце.

Усяго на судне знаходзілася больш за 260 чалавек, абсалютная бальшыня зь іх была ўратаваная грузавым караблём, што праплываў міма. 22 чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак. Вядуцца іх пошукі.

Грэцыя застаецца “галоўнай брамаю” для шматлікіх нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у Эўропу.
XS
SM
MD
LG