Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія: 600 ахвяраў паводкі


Амаль 600 чалавек загінула ў выніку наймацнейшых паводак і апоўзьняў на паўднёвым усходзе Бразыліі.

У найбольш пацярпелыя раёны для аказаньня дапамогі накіраваныя войскі.

Улады Нова Фрыбургу, дзе загінула ня менш за 250 чалавек, вымушаныя хаваць людзей, не праводзячы апазнаньня трупаў, паколькі ў мясцовым моргу не хапае месцаў.

Па-ранейшаму адсутнічае сувязь зь некаторымі цяжкадаступнымі горнымі раёнамі. Выратавальнікі, якія ня могуць туды дабрацца, падазраюць, што там таксама можа быць шмат ахвяраў.
XS
SM
MD
LG