Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Піраты захапілі паўднёвакарэйскі карабель


Паўднёвакарэйскі сухагруз водазьмяшчэньнем 10 тыс. тон быў захоплены сёньня ў Індыйскім акіяне ў акваторыі паміж Аманам і Індыяй. Пра гэта паведаміў прадстаўнік міністэрства замежных спраў і зьнешняга гандлю Паўднёвай Карэі. Як лічаць у Сэуле, захоп судна быў ажыцьцёўлены самалійскімі піратамі.

На борце сухагруза знаходзіцца 21 член экіпажа, сярод якіх восем паўднёвакарэйскіх грамадзян, двое грамадзян Інданэзіі і 11 грамадзян М'янмы.

Судна з грузам хімікатаў ішло з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Шры-Ланку. У зьнешнепалітычным ведамстве Паўднёвай Карэі створана апэратыўная група, якая сумесна з прадстаўнікамі іншых ведамстваў займаецца рашэньнем праблемы.
XS
SM
MD
LG