Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Судане завяршыўся рэфэрэндум аб падзеле краіны


У Судане завяршыўся рэфэрэндум аб прадстаўленьні Поўдню краіны незалежнасьці ад Поўначы.

Рэфэрэндум пачаўся 9 студзеня і доўжыўся тыдзень.

Па меркаваньні шматлікіх экспэртаў, вынікам галасаваньня стане падзел самай вялікай краіны Афрыкі на дзьве часткі.

Чакаецца, што папярэднія вынікі рэфэрэндуму па 10 правінцыях Паўднёвага Судану будуць абвешчаныя 31 студзеня, а па ўсёй краіне і за мяжой – 2 лютага.

Раней прэзыдэнт Судану Амар Башыр заявіў, што ў выпадку, калі па выніках рэфэрэндуму Поўдзень атрымае незалежнасьць, Поўнач возьме на сябе агульны дзяржаўны доўг Судану.
XS
SM
MD
LG