Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе новы прэзыдэнт


Старшыня Палаты дэпутатаў Тунісу Фуад Мэбазаа прынёс прысягу ў якасьці часовага прэзыдэнта краіны. У сваім выступе ён пакляўся паважаць канстытуцыю. Учора абавязкі кіраўніка дзяржавы былі часова ўскладзены на прэм'ер-міністра Махамэда Ганушы, аднак ужо сёньня перададзеныя Мэбазаа, як таго патрабуе 57-ы артыкул галоўнага закону краіны.

Тым часам у сталіцы Тунісу – па апошніх паведамленьнях – чутны стрэлы. Агонь па жыхарах і будынках адкрываюць людзі ў цывільным, што разьяжджаюць па горадзе на машынах.
XS
SM
MD
LG