Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сацыяльная сетка" -- лепшы фільм 2010 году


Асацыяцыя кінакрытыкаў ЗША назвала фільм Дэвіда Фінчара “Сацыяльная сетка” лепшым фільмам мінулага году. Фільм расказвае пра гісторыю стварэньня сацыяльнай сеткі Facebook. Прататып галоўнага героя – кіраўнік Facebook Марк Цукерберг – раней назваў фільм “мастацкай прыдумкай”. Афіцыйна кампанія не супрацоўнічала з стваральнікамі драмы.

Сярод пераможцаў прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў – акторка Наталі Портман за галоўную ролю ў фільме “Чорны лебедзь” і Колін Ферт за ролю ў фільме “Прамова караля”. Рэжысэр Квянцін Таранціна ўганараваны спэцыяльнай прэміяй за сынтэз музыкі і кіно.

Асацыяцыя кінакрытыкаў (Broadcast Film Critics Association) аб’ядноўвае каля 200 самых знаных прадстаўнікоў гэтай прафэсіі.
XS
SM
MD
LG