Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зачыняецца місія ААН у Нэпале


Сёньня зачыняецца місія ААН у Нэпале, якая была разгорнутая чатыры гады таму дзеля назіраньня за хадой мірнага працэсу ў краіне ў пасьляваенны пэрыяд. Рашэньне спыніць місію было прынятае ў верасьні летась.Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што няма сэнсу надалей захоўваць місію, бо адсутнічае прагрэс ва ўрэгуляваньні бакамі палітычных праблемаў.

Місія была ўсталяваная ў 2007 годзе рашэньнем Рады бясьпекі ААН пасьля завяршэньня дзесяцігадовага ўзброенага канфлікту паміж мааісцкімі паўстанцамі і ўрадам, у выніку якога загінулі як найменей 16 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG