Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: яшчэ 17 забітых


У розных раёнах пакістанскага гораду Карачы невядомымі за мінулыя дні былі забітыя ня меней як 17 чалавек. Сярод загінулых – і журналіст.

Аналітыкі зьвязваюць рост гвалту з барацьбой партыяў, якія ўваходзяць у кіроўную кааліцыю Пакістану. Канфлікты паміж палітычнымі сіламі цягнуцца ўжо шмат гадоў, забойствы адбываюцца пераважна з помсты.

Таксама ў суботу стала вядома, што на паўднёвым захадзе краіны баевікі падпалілі 14 аўтацыстэрнаў з палівам для міжнародных сілаў у Аўганістане. Адзін з кіроўцаў быў паранены.
XS
SM
MD
LG