Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія: паўтысячы ахвяраў паводак


На паўднёвым усходзе Бразыліі ў выніку паводак і апоўзьняў, што былі выкліканыя залевамі, загінулі болей як 500 чалавек. Болей пяці тысяч засталіся без жытла. Пра гэта паведамляюць бразыльскія ўлады.

Надвор’е не спрыяе правядзеньню ратавальных працаў. Паводле сыноптыкаў, заліўныя дажджы будуць працягвацца і на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG