Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сустрэліся прэзыдэнты ЗША і Грузіі


У Вашынгтоне адбыліся перамовы прэзыдэнтаў ЗША і Грузіі. Паводле заявы Белага дому, Барак Абама і Міхаіл Саакашвілі “абмеркавалі намаганьні Грузіі дзеля далейшага эканамічнага разьвіцьця і павелічэньня аб’ёмаў гандлю”, праблемы бясьпекі на Каўказе, а таксама дзейнасьць міжнародных сілаў у Аўганістане. Колькасьць грузінскага кантынгенту ў гэтай краіне складае болей як 900 вайскоўцаў. У сустрэчы ўзяў удзел віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.

Амэрыканскія лідэры выказалі падтрымку Грузіі і яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. Пасьля ваеннага канфлікту паміж Грузіяй і Расеяй у жніўні 2008 году Расея прызнала незалежнасьць грузінскіх сэпаратысцкіх рэгіёнаў -- Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
XS
SM
MD
LG