Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бен Алі ўцёк у Савудаўскую Арабію


Бен Алі, якога зрынулі з пасады прэзыдэнта Тунісу, прыбыў разам зь сям’ёй сёньня раніцай у Савудаўскую Арабію. Гэта пацьвердзіла афіцыйнае агенцтва навінаў Saudia SPA. У пятніцу Бен Алі, які быў ва ўладзе болей як 23 гады, пакінуў краіну пасьля тыдняў масавых пратэстаў і гвалту ў звязку з беспрацоўем і карупцыяй. У сутычках з паліцыяй і войскамі загінулі дзясяткі дэманстрантаў.

У самім Тунісе паўнамоцтвы прэзыдэнта ўзяў на сябе прэм’ер-міністар Махамед Ганушы.

Злучаныя Штаты і эўрапейскія краіны заклікалі тунісцаў сфармаваць новы ўрад мірным шляхам.
XS
SM
MD
LG