Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон падтрымаў рэвалюцыю ў Тунісе


Белы дом выступіў з заявай, у якой выказаў падтрымку народу Тунісу з боку ЗША і падкрэсьліў права грамадзян гэтай краіны на абраньне кіраўніка дзяржавы.

Як паведамлялася раней, прэзыдэнт Тунісу Зін эль-Абідзін Бэн Алі, які кіруе краінай 23 гады, пакінуў краіну. Паводле некаторых зьвестак, ён накіраваўся на Мальту. Функцыі прэзыдэнта ўзяў на сябе прэм'ер-міністар Махамэд Ганушы.

Паводле праваабаронцаў, у сутыкненьнях у Тунісе загінулі каля 70 чалавек. Антыўрадавыя хваляваньні, выкліканыя беспрацоўем і ростам цэнаў набіралі сілу апошнімі тыднямі.
XS
SM
MD
LG