Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Калесьніка дапыталі ў Наваполацкім КДБ


13 студзеня ў даверанай асобы Саньнікава правялі ператрус, а 14-га спадара Калесьніка чатыры з паловай гадзіны дапытвалі ў будынку па вуліцы Дзяржынскага — такі сымбалічны адрас мае Наваполацкі аддзел КДБ.

Віктар Калесьнік папярэдзіў, што зь яго ўзялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, і таму падрабязнасьцяў допыту распавесьці ня можа. Але гаворка ішла пра пра падзеі 19 сьнежня ў Менску, зазначыў актывіст.

На падставе артыкула 27 Канстытуцыі РБ, дзе гаворыцца пра тое, што ніхто ня мае права прымушаць грамадзяніна сьведчыць супраць сябе, спадар Калесьнік адмовіўся адказваць на большасьць пытаньняў сьледчага.

Напрыканцы зь Віктара Калесьніка ўзялі падпіску пра тое, што яго папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за арганізацыю і ўдзел у масавых несанкцыянаваных акцыях. Актывіст лічыць, што гэта было зроблена «для прафіляктыкі» — каб запалохаць на будучыню.

Пра тое, ці хутка яму вернуць забраныя падчас ператрусу два ноўтбукі, спадару Калесьніку нічога не сказалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG