Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 студзеня ў Празе быў вызвалены былы міністар эканомікі Украіны Багдан Данілішын, які быў затрыманы 18 кастрычніка мінулага году. Вызваленне з-пад варты адбылося на падставе рашэньня гарадзкога суду Прагі. Падставай для гэтага стала прадастаўленне Багдану Данілішыну палітычнага прытулку ў Чэскай Рэспубліцы, якое днём раней прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі.

У эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода Багдан Данілішын заявіў, што мае намер у судовым парадку даказаць сваю правату і верыць у перамогу дэмакратычных прынцыпаў у Украіне.
XS
SM
MD
LG