Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці міліцыянта Класкоўскага: «На сына шквалам ліюцца інсынуацыі»


У ліку абвінавачаных за «арганізацыю масавых беспарадкаў» — былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі. Дзяржаўная прапаганда аднесла яго да пяцёркі самых актыўных «падбухторшчыкаў», якія нібыта «штурмавалі» Дом ураду ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў. Людміла Класкоўская, маці Аляксандра, гаворыць, што пра фізычны і маральны стан сына вось ужо больш за два тыдні нічога не вядома:

«Сэрца баліць за майго сына. Адвакат здолеў сустрэцца зь ім толькі адзін раз, перад Новым годам, і вось ужо болей за два тыдні няма ніякай інфармацыі пра Сашу. Наколькі я разумею, яму там не аказваецца ніякай мэдычнай дапамогі. Мы, ягоныя сваякі, яго жонка, не атрымліваем ад яго ніякіх лістоў. Затое шквалам ліюцца на яго адрас інсынуацыі з боку афіцыйных мэдыяў.

Але тое ж упраўленьне міліцыі, напэўна, ужо забылася, як Аляксандар затрымаў узброеных угоншчыкаў, і, дарэчы, атрымаў за гэта прэмію. Як ён быў у шэрагу першых на спартовых спаборніцтвах. А што тычыцца так званага алькаголю, на што зараз спасылаюцца афіцыйныя СМІ, то хачу запэўніць: у яго ў гэтым сэнсе ніякіх праблемаў ніколі не было. Ён бацька траіх дзяцей, вельмі адказны сем’янін. Дарэчы, дзеці яго да гэтага часу ня ведаюць, дзе іх татка. І вельмі непакояцца. Мы вымушаныя ім казаць, што ён у ад’езьдзе. Маленькі Арсенька, якому пайшоў толькі трэці гадок, увесь час плача: ну калі ж нарэшце мой татка вернецца? Прабачце, але мне вельмі балюча…».

Дома мужа і бацьку чакаюць жонка Натальля, 11-гадовы Аляксей, 7-гадовая Даша, якая летась пайшла ў школу, а таксама Арсень, яму толькі 2,5 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG