Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс: прэзыдэнт пакінуў краіну


Прэзыдэнт Тунісу Зін Абідзін Бэн Алі пакінуў краіну. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністар Махамэд Ганушы, які ўзяў на сябе функцыі кіраўніка краіны. Ён дадаў, што прэзыдэнт пакінуў краіну каля 16:00 па мясцовым часе (а 17:00 па-менскім).

Перад гэтым Бэн Алі абвясьціў аб роспуску кабінэту міністраў, пасьля масавых забурэньняў у сталіцы.

Пратэсты ў Тунісе пачаліся каля месяца таму, пасьля таго, як выпускнік тамтэйшага ўнівэрсытэту, які страціў надзею знайсьці працу, падпаліў сябе перад паліцэйскім участкам. У ходзе забурэньняў загінулі каля 70 чалавек.
XS
SM
MD
LG