Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні ў Тунісе: прэзыдэнт распусьціў урад


Прэзыдэнт Тунісу Зін эль-Абідзін Бэн Алі распусьціў урад, пасьля сёньняшніх пратэстаў у сталіцы краіны. Інфармацыйнае агенцтва ТАР таксама паведамляе, што прэзыдэнт плянуе склікаць новыя парлямэнцкія выбары на працягу наступных шасьці месяцаў. Раней прэзыдэнт, які кіруе краінай 23 гады, паабяцаў сысьці з пасады пасьля заканчэньня тэрміну сваіх паўнамоцтваў у 2014 годзе.

Паведамленьне прагучала пасьля таго, як туніская паліцыя ўжыла сьлезацечны газ супраць дэманстрантаў, што выступалі з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі Бэн Алі.

Забурэньні ў Тунісе і Альжыры, выкліканыя беспрацоўем, доўжацца ўжо некалькі тыдняў. Колькасьць загінулых у Тунісе ацэньваецца на 70 чалавек.
XS
SM
MD
LG