Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы не разгледзелі Калінкіну ў тэлевізары


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Шэф-рэдактара газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна сёньня позвай была выклікана на допыт у КДБ.

Як паведамляецца на сайце выданьня, падчас допыту сьледчы папярэдзіў журналістку, што ўсе пытаньні сьледзтва, гэтак жа, як і яе адказы, ёсьць таямніцай сьледзтва і разгалошваньню не падлягаюць.

Між тым, рэдакцыя зьвяртае ўвагу на адну акалічнасьць: у той час, як Сьвятлане Калінкінай спрабуюць «прышыць» датычнасьць да акцыі ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў, журналістка 19 снежня ў гэты час была ў простым эфіры тэлеканалу ОНТ ў праграме «Выбар». І гэты факт могуць пацьвердзіць мільёны беларусаў, нагадвае «Народная воля».

13 студзеня на допыт выклікалі карэспандэнтку газэты Марыну Коктыш, а раней у КДБ быў «запрошаны» галоўны рэдактар выданьня Ёсіф Сярэдзіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG